Пищевые добавки  

   

Средства гигиены полости рта  

   

Кормовые добавки для животных и птиц  

   

Биологически активные вещества для море - и аквакультур  

   

БАВ для силосования зеленых кормов, консервации сенажа и плющенного зерна  

   

Лосьон косметический для волос и кожи головы  

   

Печатные рекламные материалы  

   

Зацвярджаю
Дырэктар ТАА НВФ
"Даследчы цэнтр"
__________А.І. Ляляк
22 сакавіка 2012 года

 

Біялагічна актыўны дадатак Ветом 4
Інструкцыя па ўжыванні

Склад
1 доза БАД (1 капсула) змяшчае: экстракт кукурузны – 133 мг; крухмал бульбяны – 100 мг; цукроза (цукровая пудра) – 67 мг; сухая культура прабіятычных мікраарганізмаў Bacillus amyloliquefaciens штам ВКПМ В-10643 (DSM 24615), 1х109 КТА/г – 30 мг.
1 доза БАД (5 г парашка) змяшчае: экстракт кукурузны – 2000 мг; крухмал бульбяны – 1500 мг; цукроза (цукровая пудра) – 1000 мг; сухая культура прабіятычных мікраарганізмаў Bacillus amyloliquefaciens штам ВКПМ В-10643 (DSM 24615), 1х108 КТА/г – 500 мг.
 

Вобласць ужывання
Біялагічна актыўны дадатак Ветом 4 ужываецца ў якасці дадатковай крыніцы прабіятычных мікраарганізмаў.
Аздараўленчы эфект забяспечваецца ўласцівасцямі бактэрый Bacillus amyloliquefaciens, якія, падчас размнажэння пераважна у тонкім аддзеле кішачніка, вылучаюць пратэялітычныя, амілалітычныя, цэлюлозалітычныя ферменты, біялагічна актыўныя рэчывы, якія прыгнятаюць рост і развіццё патагеннай і ўмоўна патагеннай мікрафлоры. З прычыны гэтага працэсу мікробны склад кішачніка нармалiзуецца да адпаведнай нормы, якая склалася эвалюцыйна, чысцяцца яго сценкі ад неператраўленых рэштак ежы, што спрыяе актыўнаму вываду таксінаў з арганізма, бесперашкоднай дастаўцы біялагічна актыўных і пажыўных рэчываў. Пад уздзеяннем Ветома 4 нармалізуюцца: страваванне, усмоктванне і метабалізм біялагічна актыўных кампанентаў ежы ў страўнікава-кішачным тракце. Ужыванне Ветома 4 дапамагае арганізму чалавека захоўваць здароўе.

Паказанні

Ветом 4 ужываецца пры: дысбактэрыёзах, у тым ліку абумоўленых прыёмам антыбіётыкаў і хіміятэрапеўтычных прэпаратаў; дыярэі; дыспепсіі; сіндроме раздражнёнага кішачніка; скурных алергіях; у якасці прэпарата рэзерву пры інфекцыйных захворваннях (сальманэлёз, колібактэрыёз, стафілакокавая інфекцыя і інш.) з улікам наяўнасці антаганістычнай актыўнасці штаму.

Спосаб ужывання
БАД з прафілактычнай мэтай рэкамендуецца ўжываць на працягу 10 дзён па (2–3) дозы на дзень падчас ці пасля прыёму ежы, запіваючы невялікай колькасцю вады, соку ці гарбаты. У выпадку захворванняў (дысбактэрыёз, ВРВІ і інш.) кратнасць прыёму БАД варта павялічыць да (7–10) доз на дзень і ўжываць на працягу 10 дзён, таксама падчас прыёму ежы ці пасля ежы, запіваючы невялікай колькасцю вады, соку ці гарбаты. Можна таксама перад ужываннем змяшаць БАД з невялікай колькасцю вады, гарбаты ці соку.

Супрацьпаказанні
Не рэкамендуецца ў выпадку індывідуальнай неперанаімасці кампанентаў прэпарата.

Асаблівыя ўказанні

Ўжыванне ў перыяд цяжарнасці і лактацыі магчыма пасля кансультацыі з лекарам.
БАД не ўплывае на здольнасць кіраваць аўтатранспартам ці патэнцыйна небяспечнымі механізмамі.

Форма выпуску

10 капсул масай 0,33 г у блістары, 5 блістараў у кардоннай скрынцы з інструкцыяй па ўжыванні.
Банка з палімерных матэрыялаў масай 500 г з інструкцыяй па ўжыванні.
Пакет з ламінаванай паперы масай 5 г, 50 пакетаў у кардоннай скрынцы з інструкцыяй па ўжыванні.

Умовы захоўвання
Захоўваць пры адноснай вільготнасці паветра не вышэй за 75% і тэмпературы не вышэй за 30оС.
Тэрмін прыдатнасці – 2 гады ад даты выраба.
Не з'яўляецца лекамі. Берагчы ад дзяцей.
Не ўжываць пасля заканчэння тэрміна прыдатнасці.

Умовы водпуску
Адпускаецца без рэцэпта.

Узаемадзеянне з іншымі прэпаратамі
Ветом 4 павялічвае эфектыўнасць лекавых прэпаратаў і змяншае іх адмоўнае пабочнае ўздзеянне на арганізм чалавека.
Ветом 4 не варта ўжываць пераральна сумесна з антыбіётыкамі і іншымі прэпаратамі на аснове прабіятычных мікраарганізмаў.
Дапушчальна сумеснае ўжыванне Ветома 4 і антыбіётыкаў з выкарыстаннем розных шляхоў і метадаў іх увядзення. Напрыклад: антыбіётык – у выглядзе ін'екцыі, а Ветом 4 – пераральна.

Заўвага
Прэпараты Ветом 1.1, Ветом 2, Ветом 3, Ветом 4 аднолькавыя з прынцыпу дзеяння. У якасці дзейснага пачатку ў іх выкарыстоўваюцца розныя мікраарганізмы, якія актывізуюцца ў розных аддзелах кішачніка і прадукуюць у навакольнае асяроддзе шырокі спектр біялагічна актыўных рэчываў. У гэтай сувязі іх выніковае ўздзеянне на арганізм чалавека адрозніваецца. Для атрымання максімальнага эфекту станоўчага ўздзеяння неабходна па чарзе ўжываць усе Ветомы і абраць аптымальны для сябе прэпарат.

Вытворца: ТАА НВФ "Даследчы цэнтр"

Адрас: Расія, 630559, Новасібірская вобласць, Новасібірскі раён, р.п. Кальцова, прамзона, корпус 200.
Тэлефон/факс: +7 (383) 325-30-07. E-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..
Сайт: http://www.vetom.ru/

   

Социальные сети  

vk 32  ok 32  instagram 32

   

Наши лицензии  

Лицензия
ООО НПФ "ИЦ"

Сертификат GMP
вет.
продуция

Лицензия
ООО
ТД "ИЦ-23"

license npf 1 40 gmp npf vet  license ic 23 1 40

Сертификат GMP
(БАД,
БАВ)

Сертификат GMP
(косм.
продукция)
 
Issled 100  cert ISO22716 s   
Сертификат Халяль
ООО НПФ "ИЦ"
Сертификат Халяль
ООО НПФ "ИЦ-17"
 

 

halal ic 100  halal ic 17 100  
Сертификaт Халяль 
ООО НПФ "ИЦ-17" (араб. яз.)
   
halal arab sert s    
   

Отчеты и акты производственных испытаний ветеринарных препаратов  

   

Презентации  

   

Внимание!
В связи с тем, что на сайтах некоторых компаний, продающих нашу продукцию, размещено много информации, уровень достоверности которой не всегда корректен или не соответствует действительности, официально заявляем:
ООО НПФ "Исследовательский центр" не несет ответственность за любую информацию, размещенную на сторонних сайтах, в том числе со ссылками на наш сайт https://vetom.ru

   
© НПФ «Исследовательский центр»
free counters